У адрозьненьне ад гісторыкаў, якія пішуць пра падзеі і перажытае іншымі людзьмі, Сяргей Навумчык піша пра тое, што сам бачыў, сам перажыў і сам асэнсоўваў. Ягоныя сьведчаньні, ягоныя спасьцярогі і перажываньні, якія так яскрава перадаюцца чытачу, замалёўваюць перад ягонымі вачыма жывы вобраз апісанага пэрыяду. А пэрыяд гэты ў нашай гісторыі найважнейшы — Адраджэньне, якое прыпала на 90-я гады мінулага стагодзьдзя.
94-ты
Кніга аб празьмерных спадзяваньнях і расчараваньнях беларускай дэмакратыі
• У сьне Прадмова Аляксандра Лукашука да кнігі Сяргея Навумчыка
• Мапа, компас і Навумчык, або Вяртаньне ў памяць сваю. Уладзімер Арлоў піша пра новую кнігу Сяргея Навумчыка
• Івонка Сурвіла: Навумчык піша пра тое, што перажыў
• Зянон Пазьняк: кніга Навумчыка не дазваляе замаўчаць Адраджэньне
• Уладзімер Мацкевіч: Навумчык ня кажа, чаму Адраджэньне прайграла
• Анатоль Лябедзька: Навумчык піша сучасную гісторыю Беларусі
Спампаваць кнігу «Дзевяноста чацьверты» (PDF. 3,4 Мб)
Відэатрансьляцыя прэзэтнацыі
У мэмуарнай літаратуры мінулае набывае характэрныя рысы жыцьця — падзеі адчуваюцца знутры. Безумоўна, гэтае мінулае — перажытае адным чалавекам, у колерах, уласьцівых менавіта гэтаму чалавеку. Нехта нават можа сказаць, што такі погляд на мінулае ня можа быць аб’ектыўным. У кнігах Сяргея Навумчыка, аднак, рэчаіснасьць апісаная ня толькі дакладна такой, якой аўтар яе бачыў і асэнсоўваў у якасьці дэпутата Вярхоўнага Савета, з пазыцыі ў самым цэнтры падзеяў, але і з абапіраньнем на вялікую дакумэнтальную, архіўную базу тых часоў.
Чытаньне мэмуарыстыкі мне заўсёды прыносіла вялізнае задавальненьне, бо дазваляла бачыць у цяперашнім часе даўно прайшоўшае мінулае. Але мэмуарныя кнігі Сяргея заўсёды чытаю з асаблівым даверам і захапленьнем.
Тут, у Канадзе, увогуле на Захадзе, такі жанр non fiction вельмі папулярны і запатрабаваны. Выглядае, што ён набывае прызнаньне і ў Беларусі. Мне таксама колькі гадоў таму давялося выдаць сваю кніжку «Дарога» ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды», за што я безумоўна ўдзячная рэдакцыі.
Дык дзякую Сяргею Навумчыку за гэты такі цэнны дар народу, пра які распаўсюджваецца звонку столькі хлусьні і варожай прапаганды.