Карэспандэнт Свабоды назіраў, як глуханыямыя хлопец і дзяўчына спрабавалі ля гандлёвага цэнтру «Эвікон» у Віцебску прадаваць сьцяжкі СССР.
Маладыя людзі чапляліся да мінакоў, давалі ім у рукі сьцяжкі і пазьней прасілі па 20 тысяч за адзін — паказвалі запіску пра цану. Але мінакі адмаўляліся, некаторыя нават даганялі гандляроў, каб вярнуць сьцяжкі.
За час, пакуль карэспандэнт Свабоды назіраў за гэтым гандлем, прадаўцы нічога не зарабілі.