«Як жа ты ўсох, Іванка!»
«Чулі, у старшыні за студзень васямнаццаць мільёнаў. Мне год трэба рабіць на гэтулькі».
«А які будзе бацюшка? Нясьвіскага паклічце — харошы, мала бярэ».
«У майго работа лёгкая — толькі падграбай камбікорм цялятам і ўсё».
«А мой дык нічога ня есьць, толькі п’е карвалол. Аўталаўка прывозіць. Купіць сем па 0,7 і на тыдзень хапае».
Ён ляжаў, слухаў і думаў пра свае пчолы і сад. Ягоны рай на зямлі. Ня ведаў яшчэ, якім будзе ягоны рай на небе.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org