Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін сказаў, што, на яго думку, за зьменай ўлады ў Кіеве ў мінулым годзе стаялі ЗША.
«Фармальна апазыцыю перш за ўсё падтрымлівалі эўрапейцы, але мы выдатна ведалі, ня проста меркавалі, а ведалі, што рэальнымі лялькаводамі былі нашы амэрыканскія партнэры і сябры. Гэта яны дапамагалі рыхтаваць нацыяналістаў, яны дапамагалі рыхтаваць баявыя атрады», — сказаў Пуцін у фільме «Крым. Шлях на Радзіму».
Па словах Пуціна, «падрыхтоўка баявых атрадаў» адбывалася на тэрыторыі Польшчы і Літвы.
«Як паступілі нашы партнэры? Спрыялі зьдзяйсьненьню дзяржаўнага перавароту. Гэта значыць, пачалі дзейнічаць з пазыцыі сілы. Я ня думаю, што гэта самы лепшы спосаб вядзеньня справаў», — дадаў Пуцін.
Таксама ён сказаў, што галоўнай мэтай расейскай анэксіі Крыму было недапушчэньне кровапраліцьця.
Па словах Пуціна, «падрыхтоўка баявых атрадаў» адбывалася на тэрыторыі Польшчы і Літвы.
«Упэўнены, што, маючы на ўвазе этнічны склад насельніцтва ў Крыме, там было б яшчэ горш (чым на Майдане). Мы павінны былі распачаць пэўныя дзеяньні па недапушчэньні такога нэгатыўнага развіцьця падзей, каб не было трагедый, якія пазьней разыграліся ў Адэсе, калі жыўцом былі спаленыя дзясяткі людзей. Нам нельга было ні ў якім выпадку дапусьціць кровапраліцьця», — сказаў Пуцін у фільме, паказаным на тэлеканале Расія 1.