Сярод іх заблякаваны ў Расеі сайт «Грані.ру», забаронены ў Казахстане, Узбэкістане і Туркмэністане інтэрнэт-праект Fergananews.com, іранскі сайт Gooya News, а таксама забаронены ў Кітаі The Tibet Post.
Кампанія, падчас якой будуць створаныя люстэркі сайтаў, забароненых у Кітаі, Расеі, Іране і яшчэ ў шэрагу краінаў, пачалася 12 сакавіка, у сусьветны Дзень барацьбы з кібэрцэнзурай.
«Рэпартэры бяз межаў» адзначаюць, што копіі забароненых сайтаў будуць дзейнічаць некалькі месяцаў, як частка ініцыятывы пад назвай «Заклад свабоды» (Collateral Freedom). Люстэркі забароненых сайтаў будуць разьмешчаныя на такіх буйных сэрвісах, як Amazon і Microsoft, блякіроўка якіх зьвязаная з высокімі эканамічнымі і палітычнымі рызыкамі для дзяржаваў, уключаных у сьпіс «ворагаў інтэрнэту».