Мяжа паміж Сваімі і Чужымі для мяне супадае зь мяжою паміж:
добрымі і дрэннымі;
разумнымі і дурнымі;
цікавымі і нуднымі;
тымі, хто разьдзяляе мае каштоўнасьці і хто не;
тымі, хто разьдзяляе мае палітычныя погляды (у тым ліку пра прыярытэтнасьць беларускай мовы ў Беларусі) і хто не;
але вельмі часта не супадае зь мяжою паміж беларускамоўнымі і расейскамоўнымі.
Дрэнныя, дурныя, нудныя (гэта суб’ектыўныя азначэньні — для некага і я буду дрэнны, дурны, нудны), а таксама грамадзкія і палітычныя апанэнты — нават калі гавораць па-беларуску — ніколі ня будуць для мяне Сваімі.
Але: дрэнны ня зробіцца добрым, а расейскамоўны беларускамоўным — запраста.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org