Як піша РБК са спасылкай на Reuters, прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін адмяніў візыт у Казахстан з-за хваробы.
«Візыт адменены, падобна, што Пуцін захварэў», — заявіла крыніца агенцтва ва ўрадзе Казахстану.
Інфармацыю пра адмену сустрэчы пацьвердзіў прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзьмітры Пяскоў.
«Сапраўды, лідэры трох дзяржаў прынялі рашэньне перанесьці прызначаную ў Астане сустрэчу на некалькі дзён», — сказаў ён РИА Новости.
Наконт стану здароўя Пуціна ён нічога не ўдакладніў.
У прэсавай службе Аляксандра Лукашэнкі Свабодзе пацьвердзілі, што сустрэча ў Астане перанесеная на няпэўны час, канкрэтная дата пакуль невядомая, прычыны пераносу не называюцца.