«Уважаю жаданьня Жана-Клода Юнкера, але ідэя войска ЭЗ не дасягальная і жаданая. Нацыянальныя войскі ў сумесных апэрацыях значна лепш », - напісаў Більдт на сваёй старонцы ў Twitter.
Раней кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клод Юнкер заклікаў да стварэньня агульнага эўрапейскага войска. На яго думку, Эўропа ў апошні час страціла прэстыж. «Нават у зьнешняй палітыцы нас перастаюць успрымаць сур’ёзна», — дадаў старшыня Эўракамісіі.
Сярод краін ЭЗ цяпер ідзе дыскусія аб працягу санкцый ЭЗ супраць Расеі. Гэтае пытаньне будзе прадметам абмеркаваньня на чарговай сустрэчы міністраў замежных справаў Эўразьвязу 16 сакавіка. У той жа час у апошні час ажывіліся гутаркі аб узмацненьні баз НАТО ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе. Сваіх вайскоўцаў на мінулым тыдні адправіла туды Канада.