Сёньня раніцай прадстаўнік Паўночнай Карэі правёў перамовы са сваім беларускім калегам Уладзімерам Макеем.
Макей заявіў пра зацікаўленасьць Беларусі ў разьвіцьці маштабнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з КНДР, гатовасьць абмяркоўваць з КНДР пэрспэктыву гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і канкрэтныя праекты, якія могуць «надаць яму дынаміку».
«Ваш візыт будзе спрыяць таму, каб супрацоўніцтва выйшла на больш высокі ўзровень, — сказаў Макей. — Ваш візыт зробіць вялікі ўнёсак у разьвіцьцё нашага двухбаковага супрацоўніцтва».
У сваю чаргу Лі Су Ён адзначыў, што Беларусь і КНДР разьдзяляюць вялікія адлегласьці, але, нягледзячы на гэта, двухбаковыя адносіны «маюць глыбокія карані, даўнюю гісторыю».
«Мы вельмі высока ацэньваем і радуемся, што пад кіраўніцтвам паважанага прэзыдэнта Лукашэнкі ваша краіна дамаглася вельмі высокага разьвіцьця, адначасова праводзячы незалежную палітыку», — сказаў кіраўнік МЗС КНДР, якога цытуе БелаПАН.