Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар праекта Eastring Вахрыў Чугуран.
Паводле яго слоў, ключавыя палажэньні дакумэнту ўжо ўзгодненыя, у бліжэйшы час бакі яго падпішуць.
Трубаправод Eastring па пляне зьяўляецца ўнівэрсальным — крыніцамі газавых паставак стане як Заходняя Эўропа, так і Расея, Азэрбайджан, Ірак, Іран і Кіпр; трубаправод злучыць Заходнюю і Ўсходнюю Эўропу і Балканы з дапамогай хабаў на славацка-ўкраінскай і баўгарска-турэцкай межах.
У той жа час, роля Ўкраіны як патэнцыйнай дзяржавы-транзыцёра ў гэтым праекце пакуль акрэслена недастаткова ясна. На афіцыйным сайце праекта гаворыцца, што ўкраінскія транзытныя магутнасьці могуць быць выкарыстаныя.
Гэты праект лічыцца альтэрнатыўным, паколькі рэалізацыя «Паўднёвага патоку» можа зрабіць шэраг краін ЭЗ залежнымі ад Расеі на фоне ўзмацненьня напружанасьці. Акрамя таго, абыход Украіны як транзытнай тэрыторыі Эўразьвяз расцаніў як палітычны ціск і наступ на прынцыпы сумленнай канкурэнцыі.
1 сьнежня мінулага году прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што яго краіна адмаўляецца ад праекту «Паўднёвы паток».