Афіцыйны візыт міністра замежных спраў КНДР Лі Су Ёна прызначаны на 8-12 сакавіка, паведамляе БелаПАН.
Як распавёў прэс-сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык, у рамках візыту пройдуць сустрэчы зь міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, а таксама сустрэчы ў беларускім урадзе.
У час перамоваў плянуецца абмеркаваць усе пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва: палітычны дыялёг, узаемадзеяньне ў гандлёва-эканамічнай сфэры, адукацыі і ахове здароўя.
Паўночнакарэйская дэлегацыя наведае беларускія прамысловыя прадпрыемствы і культурна-гістарычныя месцы Менску і вобласьці.