«Я раней пісаў, што маю намер адмовіцца ад выкарыстоўваньня IPhone. Увесь гэты час я ўрыўкамі вывучаў YotaPhone (расейскі смартфон — Belsat.eu). Сёньня прыехаў мой сябар Тымаці — Цімур Юнусаў. Я зрабіў і яму падарунак. Цяпер мы абодва карыстаемся толькі нашым айчынным YotaPhone», — паведаміў Рамзан Кадыраў у сваім блогу ў Instagram.
Фото опубликовано Аллах Велик!!! (@kadyrov_95)
Кадыраў дадаў, што YotaPhone зручны ў працы і мае прыгожы дызайн, і самае галоўнае, што «гэта расейскі прадукт», — паведамляе Белсат.
Смартфон YotaPhone 2 чачэнскаму лідэру некалькі месяцаў таму падарыла тэлевядучая Ціна Кандэлакі.
Тады Рамзан Кадыраў разам з заклікам пераходзіць да смартфонаў айчыннай вытворчасьці прапанаваў расейцам таксама адмовіцца і ад замежных сацсетак.
«Уся Расея „сядзіць“ у сацсетках ЗША, спрыяючы росту іх кошту. Наш vkontakte.ru нічым ня горшы. Давайце паступова пераходзіць на яго», — агітаваў Кадыраў.