Пачынаецца! Зноў мы і мільёны заўзятараў у сьвеце дзесяць дзён будзем жыць вялікім біятлёнам — самым любімым зімовым спортам у Беларусі.
Мы будзем прыкутыя да тэлевізараў, будзем радавацца, смуткаваць, лічыць мэдалі. На эмоцыях будзем нібыта ляцець па лыжнай трасе разам зь «беларускай ракетай» Домрачавай і яе сяброўкамі і сябрамі па камандзе.
Наша Даша будзе самай папулярнай беларускай у сьвеце. Яе імя будуць скандаваць трыбуны фінскага Кантыялахці, роднага стадыёну галоўнай канкурэнткі Дашы — Кайсы Макарайнен.
Мы пераможам, як у любові да спорту, так і ў любові да Patria. Кожны – да сваёй, пад сваімі сьцягамі.
Пераможцы ля тэлевізараў.
Хоць так.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org