У сеціве зьявіўся відэаролік з падборкай яскравых кадраў з тэлевізійных праграм, шоў, навінавых выпускаў расейскага тэлебачаньня.
Відэа пад назвай «Забараніць РосТВ ва Ўкраіне!» апублікавалі на канале Youtube.
Карыстальнікі сацыяльных сетак актыўна адрэагавалі на ўтрыманьне падборкі, піша Обозреватель.
Раней у Вярхоўнай Радзе быў зарэгістраваны законапраект аб забароне СМІ, якія належаць юрыдычным і фізычным асобам з Расеі.