Пра гэта паведамляе газэта «Московский комсомолец».
Сёньня ў Цэнтры імя Сахарава прайшла цырымонія разьвітаньня з палітыкам Барысам Нямцовым.
Каб выказаць свае спачуваньні, у Сахараўскі цэнтар сярод іншых прыехала тэлевядучая Ксенія Сабчак. На выхадзе з будынка да яе падышоў невядомы чалавек і сказаў, што яна будзе наступнай ахвярай.
Разьвітацца з Нямцовым прыйшлі яго блізкія, сябры і паплечнікі і некаторыя афіцыйныя асобы.
На грамадзянскую паніхіду прыйшлі кіраўнік апарату ўраду Сяргей Прыходзька, віцэ-прэм’ер Аркадзь Дварковіч, прэсавы сакратар прэм’ера Натальля Цімакова, галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў, экс-кіраўнік ЦБ Сяргей Дубінін, кіраўнік «Расатама» Сяргей Кірыенка, былы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Джон Мэйджар, старшыня праўленьня «Роснано» Анатоль Чубайс, палітык Рыгор Яўлінскі.