Сёньня ў Маскве ў рамках паседжаньня дзяржсавету так званай Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімерам Пуціным.
Памочнік расейскага кіраўніка Юрый Ушакоў паведаміў, што Ўладзімер Пуцін і Аляксандр Лукашэнка перад пасяджэньнем правядуць асобную двухбаковую сустрэчу, на якой будзе абмяркоўвацца, у тым ліку, сытуацыя ва Ўкраіне:
«Вядома, калі яны будуць сустракацца тэт-а-тэт, гэтая тэма будзе на сто адсоткаў абмяркоўвацца», — заявіў Ушакоў журналістам учора на брыфінгу.
Ён нагадаў, што за мінулы год Пуцін і Лукашэнка сустракаліся 11 разоў і 20 разоў размаўлялі па тэлефоне.
Па завяршэньні гутаркі плянуецца ўзнагароджаньне беларускага кіраўніка расейскім ордэнам Аляксандра Неўскага.
Паралельна пройдуць перамовы старшыняў урадаў дзьвюх краін.