Раней Барыс Нямцоў прыяжджаў у Менск у 2008 годзе, калі ўжо ня быў пэрсонай нон-грата.
У 2002 годзе Барыса Нямцова сілай дэпартавалі зь Беларусі. Яму забаранілі ўезд на беларускую тэрыторыю на пяць гадоў. Аднак за той час аднойчы ён усё ж пабываў у Беларусі — у 2004 годзе. Нямцоў казаў, што тады ён здолеў заблытаць беларускія спэцслужбы, якія чакалі яго на шашы Масква — Менск. А тым часам палітык прызямліўся ў Гомелі. То бок, будучы пэрсонай нон-грата, ён усё ж наведаў Беларусь.
У 2011 годзе кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў Барыса Нямцова ў тым, што ён накіраваў у Менск моладзь на мітынг 19 сьнежня.
«Барыс Нямцоў прыслаў дзьве групы ў Менск з 12 чалавек, двое засталіся. Праўда тое, што яны (расейцы) у турме не патрэбныя былі», — сказаў Лукашэнка, камэнтуючы тое, што суд аштрафаваў і вызваліў арыштаваных расейцаў Арцёма Брэўса і Івана Гапонава.