Прэзыдэнт ЗША Барак Абама асудзіў «брутальнае» забойства расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова. Пра гэта на афіцыйнай старонцы ў твітэры паведаміла Нацыянальная рада бясьпекі ЗША.
Афіцыйны Вашынгтон заклікаў расейскія ўлады правесьці «неадкладнае, бесстароньняе і празрыстае расьследаваньне» і «забясьпечыць, каб адказныя паўсталі перад правасудзьдзем».