У Менску ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі 27 лютага адбылося адкрыцьцё выставы вынаходніцтаў Леанарда да Вінчы. Пакуль — толькі для прадстаўнікоў СМІ. Ад 1 сакавіка ўбачыць вынаходкі геніяльнага італьянца зможа любы жадаючы, паведамляе БелаПАН.
Максім Берын, суарганізатар выставы:
«Гэтая выстава ўжо праехала 55 гарадоў і краінаў па ўсім сьвеце. У Беларусі мы стаялі вельмі доўгі час у чарзе. Выстава прыехала сюды з Тэль-Авіва. Яна там праходзіла тры месяцы, тры разы падаўжалася. Усе створана па макетах Леанарда да Вінчы, адноўлена ў рэальнасьці.
Колькасьць экспанатаў складае каля 150. Яна заплянавана ў залежнасьці ад цікавасьці да 30 красавіка».