Кіраўніцтва Расеі заявіла пра намер прыпыніць пастаўкі газу ва Ўкраіну, бо расейская кампанія «Газпром» дагэтуль не атрымала перадаплату за сакавік.
Украінская энэргетычная кампанія «Нафтогаз» скардзілася на гэтым тыдні, што не атрымлівае цалкам той газ, які яна аплачваецца загадзя. «Газпром» адказаў, што частка газу была адпраўлена ў раёны на ўсходзе Украіны, якія знаходзяцца пад кантролем прарасейскіх сэпаратыстаў.
Падчас колішніх газавых спрэчак паміж кіраўніцтвам Беларусі і Расеі музыка Лявон Вольскі напісаў песьню ад імя Саўкі ды Грышкі — герояў сатырычнага праекту на Радыё Свабода. Тагачасны ўрадавы чыноўнік Саўка і апазыцыянэр Грышка, хоць і спрачаліся ў гэтай песьні, але ў нечым былі салідарныя.