Мікалаю Дзядку падоўжылі тэрмін зьняволеньня на адзін год. Таксама ён мусіць адбыць тры дні свайго цяперашняга тэрміну ў 4,5 году.
Сёньня ў магілёўскай турме № 4 судзілі палітвязьня Мікалая Дзядка.
Мікалаю Дзядку выставілі абвінавачваньне па 16 эпізодах парушэньня турэмнага рэжыму. Большасьць зь іх — знаходжаньне ў спартовых штанах або бяз майкі.
Пракурор прасіў для палітвязьня максымальна магчымага падаўжэньня тэрміну — 1 год.
Праз тыдзень Мікалай меўся выйсьці на свабоду пасьля чатырох з паловай гадоў няволі.
Суд пачаўся 25 лютага.
Як прайшоў першы дзень суду, чытайце тут.
Як Мікалай Дзядок ажаніўся ў турме і чым займаўся да арышту, чытайце тут.
Your browser doesn’t support HTML5