Беларусь гатовая пастаўляць Украіне электраэнэргію

дзяржаўны сьцяг

Украіна хоча імпартаваць электраэнэргію зь Беларусі. Пра гэта заявіў міністар энэргетыкі Беларусі Ўладзімер Патупчык на прэс-канфэрэнцыі ў Менску, перадае РИА Новости.

Раней Беларусь закупляла невялікія аб’ёмы электраэнэргіі ва Ўкраіне, але ў мінулым годзе ўкраінскі бок адмовіўся імпартаваць электрычнасьць у Беларусь, спаслаўшыся на недахоп магутнасьцяў.

Уладзімер Патупчык


«Мы гатовыя прапанаваць украінскаму боку пастаўляць электрычную энэргію на іхні рынак», — сказаў Патупчык, дадаўшы, што «гэта ініцыятыва ўкраінскага боку, а ня наша». Міністар не ўдакладніў, на якім этапе цяпер вырашэньне гэтага пытаньня.