Пяць дэпутатаў прапануюць скасаваць расейскія антысанкціі і забараніць іх увядзеньне без удзелу Дзярждумы Расеі, інакш яны пярэчаць Канстытуцыі.
Аўтары ініцыятывы спадзяюцца, што яе падтрымае антыкрызысны марш «Вясна.
Як паведамляе РБК, сёньня пяцёра дэпутатаў ад «Справядлівай Расеі» — Дзьмітрый Гудкоў, Валер Зубаў, Сяргей Пятроў, Сяргей Даронін і Міхаіл Сярдзюк — унесьлі законапраект, які прапануе забараніць ураду і прэзыдэнту самастойна прымаць рашэньні аб увядзеньні эканамічных санкцый. Існая практыка, на іх думку, не адпавядае Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі.
У тлумачальнай запісцы аўтары называюць супярэчным асноўнаму закону рашэньне аб увядзеньне прадуктовага эмбарга ў жніўні мінулага года ў дачыненьні да краін — яно зьявілася як пастанова ўраду пасьля Ўказу прэзыдэнта Уладзімера Пуціна аб санкцыях у дачыненьні да краінаў Захаду.
Усе пяцёра аўтараў у 2012 годзе не падтрымалі закон, які забараняе ўсынаўленьне грамадзянамі ЗША расейскіх сіротаў («закон Дзімы Якаўлева»).