Поўнаю жменяю! Поўныя канчаткі — наша багацьце
Your browser doesn’t support HTML5
Кожная мова імкнецца да эканоміі. Гаварыць і пісаць цяжка, таму моўца імкнецца гэта рабіць карацей і хутчэй. Многія моўныя працэсы выкліканыя імкненьнем да скарачэньня.
Але мяжа моўнай эканоміі не бясконцая. Траціцца мілагучнасьць, зьяўляюцца непаразуменьні, мова зьбядняецца. І кажа: стоп скарачэньням. Напрыклад, скарачэньням канчаткаў. „Да іншае пары
пакінуты сякеры, да іншае пары сышлі касіянеры!“ (А. Разанаў)