Гэта 0,1% усіх беларускіх студэнтаў.
Пераважная большасьць студэнтаў — 212 тысяч чалавек (58%) — вучыцца па-расейску. Яшчэ каля 150 тысяч студэнтаў (41%) атрымліваюць адукацыю на расейскай і беларускай мовах.
Такую інфармацыю разьмясьціла агенцтва БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Агляд камітэта прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
- 90% дашкольнікаў, ці 368 тысяч дзяцей, ходзяць у расейскамоўныя дзіцячыя садкі. 43 тысячы дзяцей (10%) — у беларускамоўныя.
- 135 тысяч школьнікаў (14%), атрымліваюць беларускамоўную сярэднюю адукацыю. На расейскай мове вучацца 811 тысяч школьнікаў (86%).