Конкурс паштовак да Дня роднай мовы: сёньня — апошні дзень

Паштоўка, дасланая на конкурс. Аўтар Арцём Барышаў

21 лютага ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень роднай мовы. Гэты дзень стаў сапраўдным сьвятам беларускай мовы, хоць і быў заснаваны ЮНЭСКА ў 1999-м годзе і падтрыманы Гэнэральнай Асамблеяй ААН як Міжнародны дзень роднай мовы.

Штогод 21 лютага беларускамоўная супольнасьць ладзіць разнастайныя публічныя акцыі, канцэрты ды конкурсы, праходзяць акцыі, тым ліку і ў навучальных установах Беларусі.

Радыё Свабода запускае акцыю «Віншуем па-беларуску!». Сёньня стартуе конкурс на дызайн фірмовай паштоўкі да Дня роднай мовы, які працягнецца да 17 лютага.​

Пасьля вызначэньня пераможцы будзе выдрукавана найлепшая паштоўка, кожны ахвотны зможа атрымаць яе альбо праз адмысловы сэрвіс, дадаўшы пажаданьні і адрас, даслаць яе ў любы куток сьвету.

Такім чынам, да 17 лютага на скрыню radiosvaboda@gmail.com прымаюцца дызайны вашых паштовак, каб у Дзень роднай мовы беларусы маглі віншаваць адно аднаго па-беларуску.

Пераможца атрымае электронную чыталку «Kindle».

Умовы:
— памер паштоўкі — 10 на 15 см (рэкамэндавана)
— у лісьце пазначайце аўтарства і кантактныя дадзеныя,
— прымаюцца толькі арыгінальныя дызайны, якія раней нідзе не публікаваліся і не выкарыcтоўваліся,
— дасылайце працы да 17 лютага ўключна на скрынку radiosvaboda@gmail.com альбо загружайце ў альбом вКонтакте

Пераможца будзе ўзнагароджаны 22 лютага на Сьвяце беларускай мовы ў Менску.