Фота дня
Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша:
Савет міністраў плянуе разгледзець вынікі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця за 2014 год і праект праграмы дзейнасьці ўраду.
Прэзыдэнт Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця Сума Чакрабарці наведае Беларусь. Мяркуецца, што ён сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.
Міністар замежных спраў Ірану Джавад Зарыф наведвае Беларусь з афіцыйным візытам. Праграмай візыту прадугледжаныя сустрэчы іранскага міністра з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым, старшынём Савету Рэспублікі Міхаілам Мясьніковічам, міністрам замежных справаў Уладзімерам Макеем.
З удзелам кіраўніка іранскага МЗС адбудзецца цырымонія адкрыцьця новага будынку амбасады Ірану ў Беларусі.
У Нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя міністра юстыцыі Алега Сьліжэўскага "Аб рабоце органаў юстыцыі ў 2014 годзе і задачах на 2015 год" . Пачатак у 11.00.
Кнігарня «логвінаЎ» (Менск, пр-т Незалежнасьці, 37а), маратон падтрымкі кнігарні, сустрэча зь пісьменьніцай Наталкай Бабінай і прэзэнтацыя беларуска-ўкраінскага альманаху “Справа”. Пачатак у 18 гадзінаў
Будапэшт. Візыт прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Вугоршчыну
У гісторыі:
1947 – Радыёстанцыя Голас Амэрыкі пачала вяшчаньне на Савецкі Саюз
1954 – Крым стаў часткай Украінскай ССР
1993 – у Расеі створанае РАТ «Газпром»
2008 – Косава абвясьціла незалежнасьць ад Сэрбіі.
У гэты дзень нарадзіліся:
1806 – Канстанцін Тышкевіч, гісторык, краязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі.
1837 – Канстанцін Ельскі, падарожнік, заоляг, географ, геоляг.
1910 – Хведар Ільляшэвіч, беларускі паэт, журналіст, гісторык.
1928 – Уладзімер Дамашэвіч, беларускі пісьменьнік.
У гэты дзень памерлі:
440 – Мэсроп Маштоц, армянскі навуковец-манах, асьветнік, стваральнік армянскай альфабэты.
1600 – Джардана Бруна, італьянскі філёзаф і навуковец, спалены ў Рыме.
1673 – Мальер (Жан Баціст Паклен), францускі драматург, актор.
1856 – Гайнрых Гайнэ, нямецкі паэт, публіцыст і літаратурны крытык.
1916 – Цётка (Алаіза Пашкевіч), беларуская паэтка, адна са стваральнікаў Беларускай сацыялістычнай Грамады.
1943 – у Росіцы (цяпер Верхнядзьвінскі раён) нацысты спалілі каля 30 чалавек. Сярод іншых загінулі Антон Ляшчэвіч і Юры Кашыра, святары-марыяне, якія засталіся зь вернікамі і самі пайшлі на сьмерць. Пазьней блаславёныя.
Цытата:
Любоў да свабоды - кветка вязьніцы, і толькі ў турме адчуваеш цану волі.
Гайнрых Гайнэ