Адвакат журналісткі паведаміў, што яе вінавацяць у крадзяжах, перавышэньні службовых паўнамоцтваў, нелегальным прадпрымальніцтве і ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Ёй пагражае да 12 гадоў турмы.
Паводле адваката, Ісмаілава адхіляе ўсе вылучаныя супраць яе абвінавачваньні. Хадзіджа Ісмаілава была арыштаваная летась 5 сьнежня паводле падазрэньня ў давядзеньні да самагубства былога калегі. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» абвясьціла Ісмайлаву «вязьнем сумленьня».
У сьнежні 2014 году ў бакінскім бюро Радыё Свабода прайшоў ператрус, пасьля чаго офіс быў апячатаны. Дзесяткі работнікаў бюро і пазаштатных карэспандэнтаў былі выкліканыя на допыты, зьвязаныя з іх працоўнай дзейнасьцю.