Агонь Дрэздэну

  • Аляксандар Лукашук

Уільям Тэрнэр, «Пажар Палаты лордаў і Палаты абшчынаў» (1834).

Мінулай ноччу 70 год таму 18-гадовая Ганна Зянько выбегла з барака разам зь сяброўкамі, бо неба над Дрэздэнам палала. Канцлягер быў на гары і, як зачараваныя, вязьні глядзелі на акт інфэрнальнай помсты агрэсару.

Праз гады я спытаўся сваю цешчу, што яна тады адчувала? Яна адказала — думала, што хутчэй вернемся ў Беларусь.

Яна мала расказвала пра лягер, але заўсёды ўзгадвала старога майстра на заводзе, дзе дзяўчаты рабілі снарады і падалі ад стомы, а іх жорстка каралі. Яна ламала такарны станок, каб адпачыць, пакуль адрамантуюць. Стары немец гэта бачыў, але ні разу ня выдаў.

Яна не шкадавала дрэздэнцаў, але і не радавалася.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.​