Кампутарныя тэрміны, яканьне - Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам
Your browser doesn’t support HTML5
1. У нас германізмы -- цэгла, куфар, мытня, а ў расейцаў цюркізмы --
кирпич, сундук, таможня. Германізм і слова "ладаваць", у кампутары
гэта ангельскае load і расейскае "грузить". 2. Беларусы «якаюць»: зямля, пясьняр. «Яканьне» — рыса крывіцкая, яго ведаюць і на Смаленшчыне, і на Пскоўшчыне. «Яканьне» перасягае межы слова: кажам «ня сьпі», «ня бойся».