1648 год. Вэстфальскі мір. Перамовы пачаліся вясной 1645 году, завяршыліся падпісаньнем мірных дамоваў у Мюнстэры ў траўні 1648 году і ў Оснабруку ў кастрычніку 1648 году. Вэстфальскі мір паклаў канец Трыццацігадовай вайне ў Сьвятой Рымскай імпэрыі.
1815 год. Венскі мір. Перамовы пачаліся ў кастрычніку 1814 году і завяршыліся у чэрвені 1815 году. Венскі мір вызначыў прынцыпы пабудовы Эўропы пасьля разгрому напалеонаўскай Францыі. Венскі кангрэс не перарываў сваёй працы нават падчас «100 дзён» вяртаньня Напалеона да ўлады. На кангрэсе Расею і Аўстрыю прадстаўлялі імпэратары Аляксандар І і Франц І.
1919 год. Вэрсальскі мір. Перамовы пачаліся ў студзені 1919 году і скончыліся ў кастрычніку таго ж году. Вэрсальскі мір вызначыў прынцыпы пабудовы Эўропы і сьвету пасьля завяршэньня Першай сусьветнай вайны. На кангрэсе ЗША прадстаўляў прэзыдэнт Вудра Вільсан, Францыю — прэм’ер Жорж Клемансо, Вялікабрытанію — прэм’ер Дэвід Лойд-Джордж.
1945 год. Патсдамскі мір. Перамовы пачаліся 17 ліпеня 1945 году і скончыліся 2 жніўня таго ж году. Патсдамскі мір вызначыў прынцыпы пабудовы сьвету пасьля завяршэньня Другой сусьветнай вайны. На перамовах СССР прадстаўляў Ёсіф Сталін, ЗША — прэзыдэнт Гары Труман, Вялікабрытанію — прэм’еры Ўінстан Чэрчыль і Клемэнт Этлі (падчас перамоваў у выніку выбараў апошні зьмяніў Чэрчыля на пасадзе кіраўніка ўраду).
Варта прыгадаць яшчэ дзьве мірныя дамовы найноўшага часу, якія наўпрост вызначалі лёс Беларусі. Аднак у іх не ўдзельнічалі кіраўнікі дзяржаваў.
1918 год. Берасьцейскі мір. Перамовы адбываліся 22-28 сьнежня 1917 году, 9-28 студзеня і 1-3 сакавіка 1918 году. Берасьцейскі мір вызначыў умовы завяршэньня вайны паміж Расеяй і Нямеччынай.
1921 год. Рыскі мір. Перамовы пачаліся ў кастрычніку 1920 году і завяршыліся ў сакавіку 1921 году. Рыскі мір вызначыў ўмовы завяршэньня савецка-польскай вайны.
Усе войны ў рэшце завяршаюцца мірам, чалавецтва мірыцца столькі ж часу, колькі ваюе. У сувязі з мірнымі перамовамі ў Менску, якія доўжыліся два дні, варта прыгадаць хроніку самых значных мірных кангрэсаў Новага часу.