Сустрэча канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель, прэзыдэнтаў Францыі Франсуа Алянда, Украіны Пятра Парашэнкі і Расеі Ўладзімера Пуціна працягвалася амаль 14 гадзін.
У гэтыя хвіліны журналісты чакаюць выхаду кіраўнікоў дзяржаў, каб даведацца пра вынікі перамоваў.
Сустрэча ў «нармандзкім фармаце» пачалася каля 19:00 11 лютага. Зь нязначнымі перапынкамі яна працягвалася ў розных складах — спачатку лідэры краін размаўлялі паміж сабой, потым да іх далучыліся міністры замежных спраў, пасьля паўночы Мэркель, Алянд, Парашэнка і Пуцін зноў засталіся ўчатырох.