Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ненадоўга пакідаў перамовы «нармандзкай чацьвёркі» для званка ў генштаб, паведаміла прэс-служба Блёку Пятра Парашэнкі ў Вярхоўнай радзе.
«У такім выпадку ўспамінаецца — не дачакаецеся!» — гаворыцца ў паведамленьні (мяркуючы па ўсім, маецца на ўвазе, што Парашэнка не зьбіраецца пакідаць перамовы да іх завяршэньня, — БелаПАН).