У інтэрнэце зьявілася жартаўлівае відэа на сэрвісе Coub. Відэа зробленае на аснове відэатрансьляцыі зь перамоваў у менскім Палацы незалежнасьці.
На відэа бачна, што Аляксандар Лукашэнка нешта тлумачыць Ангеле Мэркель, у той час Пуцін спрабуе сесьці ў крэсла, а Лукашэнка ў гэты момант крэсла прыбірае. У арыгінале Лукашэнка падсоўваў крэсла ў бок Пуціна, але той на яго так і ня сеў.