Кажуць: вялікае добра бачыцца толькі здалёк. І яшчэ: усё пазнаецца ў параўнаньні.
Леанід Кучма быў прэзыдэнтам Украіны ў 1994-2005. Здавалася, украінцам ня можа быць горай, чым пры ім: аўтарытарны стыль кіраваньня, жахлівае зьбядненьне, павальная карупцыя, справа абезгалоўленага журналіста, аўдыёзапісы з прэзыдэнцкага офісу...
Сёньня прэзыдэнцтва Кучмы бачыцца хутчэй як незваротная belle epoque у трагічнай гісторыі незалежнай Украіны, чым чорная паласа. Праўда, гэтая belle epoque мае шэрае адценьне, але яно значна ясьнейшае, чым адценьне Юшчанкі і Януковіча. Кучма, у адрозьненьне ад гэтых двух, не нацкоўваў усход Украіны на захад дзеля сваёй палітычнай карысьці.
Таму Кучма сёньня ў Менску, на службе сваёй Бацькаўшчыне.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.