Як паведамляе «Інтэрфакс-Захад», калі абмежаванні падчас руху аўтамабільных картэжаў будуць насіць апэратыўны характар, то ў самым цэнтры Менска на некаторых участках ставіць машыны нельга на працягу ўсяго дня.
У прыватнасьці, як інфармуе ДАІ, да 19.00 у сераду, 11 лютага, забароненая стаянка аўтатранспарту:
- Па вуліцы Рэвалюцыйнай (ад вуліцы Леніна да вуліцы Камсамольскай);
- Па вуліцы Камуністычнай (ад вуліцы Максіма Багдановіча да вуліцы Старавіленскай);
- Па вуліцы Інтэрнацыянальнай (ад вуліцы Леніна да вуліцы Энгельса).
Дзяржаўтаінспэкцыя рэкамэндуе кіроўцам ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары месца для прыпынку і стаянкі.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка едуць у Менск на перамовы па сытуацыі ў Данбасе.