Экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, спэцпрадстаўнік АБСЭ Хайдзі Тальявіні і амбасадар Расеі ў Кіеве Міхаіл Зурабаў прыбылі ў Менск.
Яны возьмуць удзел у пасяджэньні кантактнай групы па мірным урэгуляваньні на ўсходзе Ўкраіны.
Як перадае Інтэрфакс, картэж Кучмы пакінуў нацыянальны аэрапорт «Менск» у бок беларускай сталіцы. Тальявіні пакінула тэрыторыю аэрапарта, устрымаўшыся ад камэнтароў прэсе.
Зурабаў таксама пакінуў аэрапорт без камэнтароў для прэсы.
Таксама ў Менск прыбылі прадстаўнікі так званых ДНР і ЛНР Дзяніс Пушылін і Ўладзіслаў Дайнега, якія возьмуць удзел у пасяджэньні кантактнай групы па мірным урэгуляваньні на Ўсходзе Украіны.