Мысьляр Тэадор Адорна сказаў: пісаць паэзію пасьля Асьвенціму — барбарства.
Але паэзію працягвалі пісаць, і пасьля сьмерці Гітлера, і пасьля сьмерці Сталіна. Хоць патрэбны быў час, каб літаратура знайшла адэкватныя словы для чытачоў з досьведам канцлягераў і ГУЛагу.
Адчуваньне такое, што цяпер мы зноў апынуліся ў паласе безназоўнага.
Як пайменаваць сытуацыю, калі сярод відэаролікаў з коцікамі-сабачкамі ды музычнымі кліпамі мы знаходзім зьнятае смартфонам адразаньне галавы безабароннаму чалавеку?
Што думаць пра сытуацыю, калі бацькі глядзяць на відэазапіс катаваньня свайго сына ў палоне?
Ці ж ня трэба тут «барбарства паэзіі», каб зноў знайсьці адпаведныя словы для сьвету, у якім нам выпала жыць?
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.