У Празе пікетавалі расейскае пасольства пад жоўта-блакітнымі і бел-чырвона-белымі сьцягамі ФОТАФАКТ

Фота: Вольга Мальчэўская

8 лютага дэманстранты зноў пiкетавалі амбасаду Расеі ў Празе. «Пуцін, рукі прэч ад Украiны!» — пад такім споклічам чэхі, украiнцы і беларусы правялі акцыю салідарнасьці з Украінай.

Удзельнікі разгарнулі вялікае 10-мэтровае жоўта-блакітнае палотнішча, а таксама некалькі бел-чырвона-белых і чэскіх сьцягоў.

Людзі скандавалі «Слава Ўкраiне!» і маліліся за ўкраінскіх вайскоўцаў, якія «абараняюць родную зямлю ад акупантаў».

Як адзначыў адзін зь беларускіх удзельнікаў акцыі Ўладзімір Малашчанка, гэта акцыя падтрымкі ўкраінскага народу:

«18 гадоў тут жывём. Заўсёды прыходзім, каб падтрымаць украінцаў. Гэта як нашы браты, суседзі. Ад сытуацыі ва Ўкраіне і наша будучыня залежыць. Мы не пасьпелі разам з прыбалтамі ўцячы ад маскоўскага ярма. А зараз Масква ужо моцная».

Удзельнікі прасьпявалі ўкраінскі гімн і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчаньня.

Фота Вольгі Мальчэўскай

Фота Вольгі Мальчэўскай