Саўка ды Грышка Вольскага спрачаюцца пра расейскае тэлебачаньне

Your browser doesn’t support HTML5

Саўка ды Грышка Вольскага спрачаюцца пра расейскае тэлебачаньне

Саўка, музычны герой Лявона Вольскага, пераглядзеўся расейскага тэлебачаньня так, што ледзь ня зьехаў з глузду.

Саўка:

Рускія каналы я пераключаў,
І, знаеце, ад ужаса я дажа закрычаў.
Там, на Украіне, хунта і фашызм.
А у нас тут тожа... нацыяналізм.

Грышка:

Сьцеражыся, Саўка!
Я кажу табе:
Не глядзі на ноч ты
Расейскае ТБ!

Саўка:

На лацінку школы пераводзяцца.
Усе ў вышыванках хараводзяцца.
Што эта такое?! Што за прэцэдзент?
Як жа дапусьціў такое прэзідзент?

Грышка:

Сьцеражыся, Саўка!
Я кажу табе:
Не глядзі на ноч ты
Расейскае ТБ!

Саўка:

Нет уж, вы пазвольце! Дайце мне калаш!
Я гатоў бароцца за мір рускі наш.
За скрэпы духоўныя мы пайдзём вайной!
Ой, што эта была? Гдзе я? Што са мной?

Грышка:

Ну, вось бачыш, Саўка,
Я ж казаў табе:
Гэта небясьпечна -
Расейскае ТБ.

Your browser doesn’t support HTML5

Саўка і Грышка: Расейскае ТБ