Маці забітай Юліі Саламацінай: Забойца не сказаў усёй праўды
Your browser doesn’t support HTML5
У судзе Фрунзенскага раёну Менску па справе аб жорсткім забойстве 18-гадовай жыхаркі Смалявіцкага раёну Юліі Саламацінай вынесены вырак. Абвінавачанага ў забойстве Юліі Саламацінай Паўла Цыняўскага суд пакараў 17 гадамі зьняволеньня (зь іх два гады ў турме). Ягоная маці Галіна Цыняўская, якая актыўна дапамагала сыну хаваць сьляды злачынства, — два гады пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.