На фотках з музэю Быкава ў машынцы на клявішах няма І і Ў, а ў рукапісах былі. Як так?
А быў такі чалавек — Ізя Якаўлевіч Няпомняшчы; яго памятаюць толькі тыя, каму сёньня за 50.
Ён прыходзіў дахаты і замяняў літары, а ўжо што наляпіць на клявішу — гэта была твая праблема. У мяне нават у старым тэлефонным нататніку тэлефончык захаваўся зь сярэдзіны 80-х...
І яшчэ ўспамін майго бацькі з халоднага лета 1953-га: у Пагосцкім МТС мянялі шрыфты ў машынках. Два тыдні ўсё было татальна па-беларуску, а пасьля Бэрыю расстралялі, і беларускія літары павырывалі ды паўстаўлялі назад расейскія...
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.