Беларускі музыка і мастак Андрусь Такінданг напісаў песьню пра хвалю цікавасьці да беларускіх вышыванак.
У песьні апавядаецца гісторыя маладога чалавека, які хацеў быць у трэндзе, пашыў сабе вышыванку, каб спадабацца дзяўчыне.
Але ўсё павярнулася інакш...
Не шанцуе ў каханьні,
Модны трэнд, дапамажы!
Я кашулю вышываю
Пасьля працы ўначы.
Стужка - а на ёй арнамэнт
Папулярныя ў жанчын.
Патрапляю ў каханьне!
Патрапляю ў мэйнстрым!
Трэнд, трэнд, трэнд,
Беларускі брэнд!
Трэнд, трэнд, трэнд,
Нам патрэбны трэнд!
Вышымайка пад кашуляй,
Стужка на маёй руцэ.
Я па Менску шпацырую
І ва ўсёй сваёй красе.
Непрытомнеюць кабеты
І вішчаць ад мілаты.
Толькі ты зь мяне смяесься,
Не вядзесься толькі ты...
Не схавае вышыванка,
Не памножыць інтэлект,
Калі галава дурная,
Тут не дапаможа трэнд.
Хутка я зрабіў выснову
І каб гопнікам ня быць,
Я набыў сабе Арлова,
Караткевіча набыў!
Марціновіча чытаю,
Акудовіча вучу,
Бахарэвіч, Хадановіч,
Падвышаюць мне IQ