Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі заявіла, што выклікала амбасадара Расеі для тлумачэньняў інцыдэнту, які адбыўся 28 студзеня, калі самалёт Ту-95 блізка падышоў да межаў паветранай прасторы Вялікабрытаніі.
З-за пралёту бамбавікоў брытанскія ўлады былі вымушаныя запатрабаваць ад свайго грамадзянскага самалёта зьмяніць курс. Зьнішчальнікі кляса «Тайфун» былі ўзьнятыя на перахоп расійскіх самалётаў і суправаджалі іх «на працягу ўсяго часу знаходжаньня ў зоне інтарэсаў Вялікабрытаніі».
Брытанскі МЗС заявіў, што інцыдэнт быў часткай растучай прысутнасьці Расеі за межамі яе звычайнай зоны. НАТО таксама паведаміла аб павелічэньні колькасьці ўварваньняў расейскіх ваенных самалётаў пасьля месяцаў напружанасьці ў адносінах да Ўкраіны. Былы савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў заявіў 29 студзеня, што баіцца канфрантацыі паміж Расеяй і Захадам з-за Ўкраіны, якая можа перарасьці ў вайну.