У Беларусі бум цыгарэтнае разнастайнасьці. Аднаго гатунку Winston дзясятак падвідаў. У краме на раёне экс-пралетар зьвяртаецца да прадавачкі:
– Вінстан ікс-стайл дайце.
Цётачка-прадавачка дзелавіта ўдакладняе:
– Які вам?
– Шасьцёрачку.
Гэта ад колькасьці смалы. Просяць шасьцёрку або васьмёрку або чацьвёрку. Азначэньняў «блю», «сылвэр», «рэд» стараюцца пакуль пазьбягаць. Хоць на цэтліках ясна напісана «Вінстан ікс-стайл блю».
– Блю? – удакладняе цётачка-прадавачка.
– Блю, – адказвае экс-пралетар.
А я каторы раз думаю, як жа гарманічна складалася б моўная сытуацыя ў Беларусі, калі б першай мовай была беларуская, а другой ангельская. Беларусам зручней жылося б у сучасным сьвеце. І ніхто б нікога ня еў.
***
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.