Першы ж адказ Лукашэнкі расставіў пэўныя кропкі над «і» — у Беларусі захаваецца цяперашняя сацыяльна-эканамічная мадэль, вялікіх пераменаў і кардынальных рэформаў ня будзе. «Мы не адмаўляемся ад сацыяльна арыентаванай мадэлі» — заявіў Лукашэнка.
У сваім стылі, Лукашэнка нежаданьне рэформаў «аформіў» як просьбу самога беларускага народу.
«Я магу прапанаваць розныя мадэлі, але вы іх не вытрымаеце». Бо, маўляў, будуць майданы, і людзі застануцца бяз працы. Лукашэнка зноў прадставіў структурныя рэформы як нешта страшнае і трагічнае. Да таго ж, паводле беларускага кіраўніка, «будзем ісьці сваёй дарогай. Нас капіююць многія, і нам зайздросьцяць многія».
Зь іншага боку, Лукашэнка папярэдзіў беларусаў:
«Наш народ не перажыў тых бедаў, таго гора, якое перажылі нашы суседзі». Гэта намёк на тое, што цяпер дайшла чарга і беларусаў для «бедаў і гора»?