Нацыянальная валюта Кітаю абагнала канадзкі і аўстралійскі даляр і выйшла на пятую пазыцыю паводле частаты выкарыстаньня для плацяжоў.
Пра гэта паведамляе Супольнасьць сусьветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацыяў SWIFT. Гэтак, часьцей за юань выкарыстоўваюць толькі даляр ЗША, эўра, брытанскі фунт і японскую ену.
Пэкін паступова аслабляе кантроль над юанем і заахвочвае да яго выкарыстаньня за мяжой, каб павысіць ролю кітайскіх кампаній у сусьветнай эканоміцы.