29 студзеня адбудзецца вялікая прэсавая канфэрэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. Чакаецца, што ў ёй возьмуць удзел каля 260 журналістаў з афіцыйных і незалежных СМІ.
Самыя вострыя пытаньні журналістаў незалежных СМІ на прэсавых канфэрэнцыях Лукашэнкі.
1996
Журналіст Свабоды Юры Дракахруст запытаўся Лукашэнку наконт ягонага выказваньня пра Гітлера. Той праігнараваў пытаньне: «Следующий вопрос!»
2001
Карэспандэнтка «Белорусской деловой газеты» Ірына Халіп запыталася наконт псыхічнага здароўя прэзыдэнта. Халіп: «Чаму вы ня хочаце прайсьці незалежнае псыхіятрычнае абсьледаваньне?» — Лукашэнка: «Вы мяне шантажуеце!»
2002
Журналіст Свабоды Валянцін Жданко пацікавіўся, ці будзе Лукашэнка мяняць Канстытуцыю пад сябе, каб пайсьці на трэці тэрмін? Лукашэнка: «Хто вам сказаў, што я чагосьці не змагу?»
2010
Зьміцер Панкавец з «Нашай Нівы»: ці можна параўнаць падзеі на Плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня з падпалам рэйхстагу? Зьміцер Лукашук з «Эўрарадыё» удакладніў пытаньне. Лукашэнка: «Начальнік штабу Някляева расказаў праўду.»
2011
Журналістка «Народнай Волі» Марына Коктыш пра гатовасьць Лукашэнкі да мужчынскага ўчынку — адпусьціць палітвязьняў. Коктыш: «Ці будзе вам лягчэй спаць, калі яны напішуць прашэньне?» — Лукашэнка: «Каб даведацца, як я сплю — са мной трэба спаць.» — Коктыш: «Дзякуй, я адмоўлюся».
2013
Падчас сустрэчы з журналістамі 15 студзеня Аляксандар Лукашэнка адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды Алеся Дашчынскага пра прэзыдэнцкі Майбах, залаты «Ролекс», залатыя шторы ў самалёце і 10 прэзыдэнцкіх рэзыдэнцый. Лукашэнка: «Можа, ніколі больш не пабачымся...»
Карэспандэнт "Свабоды" Алесь Дашчынскі задае пытаньні Аляксандру Лукашэнку
2015
29 сьнежня адбудзецца вялікая прэсавая канфэрэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. Чакаецца, што ў ёй возьмуць удзел каля 260 журналістаў з афіцыйных і незалежных СМІ. Запрошаны і журналіст Свабоды Валер Каліноўскі. На сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён зьбірае прапановы: што варта запытацца ў кіраўніка дзяржавы? ПРАПАНУЙЦЕ СВАЁ ПЫТАНЬНЕ.