Літаратурная крытыка

Аўгуст Эг, «Кампаньёнкі ў падарожжы»

Найлепшае вызначэньне літаратурнай крытыкі, якое мне даводзілася чуць, агучыла Вібкэ Паромбка, нямецкі крытык. Яна сказала, што ў добрым крытычным артыкуле расказваецца гісторыя, якая трошкі выходзіць за межы кнігі, пра якую крытык піша. Такім чынам, крытыка – гэта таксама расказваньне гісторыі. Гэтая гісторыя другасная ў тым сэнсе, што крытыка, як і пераклад, абапіраецца на ўжо створаны твор, і ўсё ж яна таксама можа быць арыгінальнай – настолькі ж можа быць арыгінальным зроблены па-майстэрску пераклад мастацкага твора на іншую мову. Вызірнуўшы за межы кнігі, рэцэнзія можа пачаць існаваць самастойна. Галоўнае, каб кніга ні на імгненьне не гублялася з вачэй.

***

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.