Адзін дзень з кнігарняй «ЛогвінаЎ»

У сьнежні 2014 года падатковая інспэкцыя правяла пазаплянавую праверку , і за працу без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі вынесла рашэньне аштрафаваць кнігарню амаль на 1 мільярд рублёў.
 

Кнігарня ніколі не былі палітычным праектам, мы былі рэвалюцыйнымі толькі ў літаратуры, многіх людзей і гэта бянтэжыла

Ігар Логвінаў працуе ў сваім малюткім кабінэце на паддашку кнігарні. Ніякіх сакратароў, дубовых сталоў і скураных крэслаў. У гэтым пакойчыку бяз вокнаў нават не выпрастаешся ва ўвесь рост, калі ўстаеш з-за працоўнага стала.

Даўгавая яма – гэта лёс незалежных беларускіх выдаўцоў ад часоў Скарыны. Справа ў тым, што беларускі першадрукар таксама праз пазыкі мусіў адправіцца ў вязьніцу, але ўцёк у Прагу, дзе й нарукаваў перакладзеную ім жа Біблію

Фрык-піяніст Мікола грае час ад часу на старэнькім піяніна ў кнігарні «Логвінаў» і стаў ужо мясцовай знакамітасьцю

Справа Логвінава – гэта частка сістэмнай зачысткі незалежнага беларускага культурнага поля, - лічыць старшынэ беларускага ПЭН-цэнтру і літаратар Андрэй Хадановіч. - Усё,  незалежнае вытыркаецца, зачышчаецца, зьнішчаецца, паколькі ня можа быць зьнішчана палітычна, бо мы жывем у палітычным раі, значыць яно зьнішчаецца эканамічна, прыдушваецца штрафамі і падаткамі

Адрозьненьне кнігарні Логвінава ад асатняга шэрагу крамаў, дзе можна набыць кніжкі, у тым, што ўсяго за пару гадоў кнігарня ператварылася ў адзін з важных цэнтраў усёй беларускай культуры і сапраўдным дыскусійным клюбам.

Ня маючы надзеі зарэгістраваць кнігарню па новых законах, Логвінаў перааформіў яе на іншых людзей. Пасьля таго, яго імя перастала фігураваць у дакумэнтах, кнігарні адразу далі рэгістрацыю

"Мы ніколі не былі палітычным праектам, мы былі рэвалюцыйнымі толькі ў літаратуры, многіх людзей і гэта бянтэжыла"

Кніжкі на беларускай мове – у іх наклады ніколі не перавышалі 300-500 экземпляраў. Складана пабудаваць на гэтым бізнэс. Гэта хутчэй, такі лад жыцьця.
 

Ігар Логвінаў не зьбіраецца адмаўляцца ад працы з кнігамі. Па яго словах, больш нічога ён і ня ўмее рабіць

Мы палічылі, што ў 2014 годзе кожная трэцяя літаратурная імпрэза ў Менску і кожная пятая ў Беларусі адбывалася ў кнігарні Логвінаў, - кажа арт-дырэктар кнігарні і літаратар Павал Касьцюкевіч

"Як бы нас не забаранялі, не абмяжоўвалі, маё жыцьцё зьвязана з кніжкамі і зь літаратурай, таму у нейкай форме ўсё роўна будзем існаваць. Улады могуць паспрабаваць з гэтым змагацца. Але спробы рэгуляваньня і забаронаў мы ўжо праходзілі ў Савецкім Саюзе. Ня думаю, што гэта магчыма аднавіць".

На пачатку кар'еры Логвінаў уяўляў, што грамадзтва вельмі хутка зьменіцца, а разам з гэтым вырасьце і кніжны рынак. Але ўсё, да чаго ён прыйшоў праз пятнаццаць год – закрытыя судом выдавецтва і аштрафаваная на 64 тысячы даляраў кнігарня.